BE RU EN

Расея спісала запазычанасці афрыканскіх краін на $20 мільярдаў

  • 23.10.2019, 16:47

Гэта асабісты загад Пуціна.

Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні эканамічнага форуму «Расея - Афрыка» ў Сочы абвясціў, што Расея спісала запазычанасці краін Афрыкі на суму, большую як $20 млрд. Аб гэтым паведамляе РІА «Новости».

«Наша краіна ўдзельнічае ў ініцыятыве аблягчэння цяжару запазычанасці краін Афрыкі. Дагэтуль агульная сума спісання запазычанасці перавышае $20 млрд», - сказаў ён.

Акрамя таго, са слоў прэзідэнта, былі запушчаныя супольныя праграмы, у рамках якіх пазыковыя сродкі будуць выкарыстоўвацца для фінансавання нацпраекту эканамічнага росту. Афрыканскія краіны прыцягваюць усё больш увагі расейскіх пастаўшчыкоў, тавараабарачэнне з імі вырасла за пяць гадоў больш чым удвая і перавысіла $20 млрд, дадаў Пуцін.

«Расея ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання на рынкі афрыканскіх краін. У нас тут вельмi добры патэнцыял развіцця, тут ёсць пра што пагаварыць», - сказаў на заканчэнне ён.

Апошнія навіны