BE RU EN

Гурт Shuma выпусціў альбом, у які ўвайшлі старажытныя беларускія песні

  • 23.10.2019, 15:30

Акрамя галасоў у альбоме былі выкарыстаныя гукі прыроды.

У электроннага праекта Shuma выйшаў альбом Me, mother. У ім аўтары сабралі старажытныя беларускія песні, якія нашы жанчыны выкарыстоўвалі раней у розных рытуалах. Усе дыялекты мовы, запэўніваюць музыкі, захаваныя, піша tut.by.

Акрамя галасоў у альбоме былі выкарыстаныя гукі прыроды і рытуальны інструмент чакапа, то бок, шаманскі веер з культуры Перу. Праз музыку ўдзельнікі праекта пастараліся апісаць розныя станы мацярынства і перажыванні ўзаемастасункаў чалавека з маці (ад эйфарыі да агрэсіі).

Пры стварэнні альбома, запэўніваюць стваральнікі, таксама былі выкарыстаныя розныя псіхакустычныя прыёмы, якія дапамагаюць слухачу пражываць падаўленыя эмоцыі: трывога, захапленне, страх, спакой, эйфарыя, падзяка.

Дарэчы, 2 лістапада Shuma выступяць у Ok16.

Апошнія навіны