BE RU EN

Максім Вінярскі: Дыктатура чуе толькі голас вуліцы

  • 23.10.2019, 15:20

Калі праціўнік баіцца - дзейнічай.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

«На жаль, не патрапіў на суд асабіста, але нашым палітвязням не выстарчае сапраўднай, вулічнай падтрымкі. Дыктатура чуе толькі голас вуліцы. Баіцца - дзейнічай.

Спадзяюся, нас пачулі, і турэмныя сцены Беларусі будуць зруйнаваныя нашай Салідарнасцю як спяваў пра гэта вядомы спявак. «Разбуры турмы муры!»

Свабоду Змітру Паліенку! Дыктатуры - баста!»

Нагадаем, што агітацыйны пікет грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» цяпер праходзіць каля ўваходу ў Менскі гарадскі суд. Там а 12.00 прадоўжыўся працэс над палітвязнем Змітром Паліенкам.

Апошнія навіны