BE RU EN

Пятрас Аўштравічус: Лукашэнка жыве ў поўнай ізаляцыі

  • 23.10.2019, 13:55

Еўрадэпутат адказаў на словы дыктатара пра амерыканскія танкі ўу Літве.

Як паведамляў сайт Сharter97.org, Лукашэнка даручыў падрыхтаваць дзяржсакратару Савета бяспекі і міністру абароны распрацаваць план у адказ на размяшчэнне амерыканскіх танкаў на тэрыторыі Літвы.

Заяву дыктатара для сайта Charter97.org пракаментаваў еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус:

- Гэта яшчэ раз пацвярджае, што Лукашэнка жыве ў поўнай ізаляцыі. NATO ніколі не было агрэсарам. Асноватворным тэзісам гэтай арганізацыі з'яўляецца абарона. І Паўночнаатлантычны Альянс не падрыхтоўвае ніякіх наступальных, акупацыйных або іншых агрэсіўных дзеянняў.

Факт у тым, што кіраўніцтва Беларусі не разумее цяперашняй сітуацыі і дрэнна яе чытае. Яно ідзе ззаду гісторыі - гэта ўжо пытанне інтэрпрэтацыі. Цяжка змяніць меркаванне Лукашэнкі - ён ужо мае і будзе мець такое меркаванне аб NATO і аб часовым размяшчэнні амерыканскіх танкаў на тэрыторыі Літвы, якое ні ў якой ступені не з'яўляецца акупацыйным, у адрозненні ад расейскіх.

Апошнія навіны