BE RU EN

Новымі ўладальнікамі менскага «Дынама» стануць некалькі IT-кампаній?

  • 23.10.2019, 12:40

Перамовы пра гэта доўжыліся блізу трох месяцаў.

Новымі ўладальнікамі футбольнага клуба "Дынама-Мінск" стануць некалькі беларускіх IT-кампаній, у тым ліку кампанія вядомага беларускага бізнэсоўца Віктара Пракапені, паведамляе pressball.by.

Паводле інфармацыі крыніцы ў IT-галіны, перамовы аб гэтым доўжыліся амаль тры месяцы, паведамляе tut.by.

Са звестак pressball.by, IT-кампаніі аб якіх ідзе гаворка, з'яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій.

Ранейшы ключавы ўладальнік "Дынама" (57% акцый) Юрый Чыж, які валодаў ім блізу 20 гадоў, пазбавіўся дзелі ў клубе ў траўні 2019 года паводле пастановы суда. У апошні час бюджэт клуба фармаваў горад.

Апошнія навіны