BE RU EN

Агітацыйныя пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: З'явіўся новы расклад

  • 23.10.2019, 10:17

Іх можна знайсці праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» праводзіць пікеты ў падтрымку зарэгістраваных у Менску кандыдатаў Аксаны Юшкевіч, Паўла Юхневіча, Алены Церашковай, Валерыя Бычкоўскага, Арцёма Чарняка і Вольгі Нікалайчык, паведамляе прэс-служба кампаніі.

На іх можна атрымаць нашы інфармацыйныя матэрыялы, а таксама далучыцца да грамадзянскай кампаніі.

Пікеты пройдуць з наступным раскладам:

станцыя метро «Пушкінская», выхад да кінатэатра «Аўрора»: 11-я – 19-я,

уваход у гандлёвы цэнтр «Цівалі»: 11.30 – 19.30,

станцыя метро «Спартовая», выхад на вуліцу Бельскага: 12-я – 15-я,

вуліца Магілёўская, 12, крама «Дыяніс»: 15-я – 19-я,

станцыя метро «Трактарны завод»: 15-я – 20-я.

Агітацыйныя пікеты вы пазнаеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу.

Апошнія навіны