BE RU EN

Лукашэнка банкрут, і ён гэта ведае

  • 23.10.2019, 8:55

У дыктатара пайшоў апошні год ягонай улады.

У Берасці адбыўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк, паведаміў Charter97.org карэспандэнт з Берасця.

«Кожны пікет “Еўрапейскай Беларусі” ператвараецца ў міні-мітынг. Свайго кшталту астравок Свабоды ў цэнтры горада. Да пікета падыходзілі дзясяткі людзей, дзяліліся праблемамі, давалі парады», – паведаміў Charter97.org чытач з Берасця.

«Нашы асноўныя патрабаванні: Лукашэнка павінен сысці, не будаўніцтву атамнай электрастанцыі, не будаўніцтву завода АКБ! Лукашэнка – банкрут, і ён гэта ведае. У яго пайшоў апошні год ягонай улады. Нам трэба ўсім аб'яднацца і выйсці на вуліцы пад адным простым лозунгам: Лукашэнка павінен сысці!» – заявіў на пікеце актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і прадстаўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу ў Берасці Андрэй Шарэнда.

Апошнія навіны