BE RU EN

У Каталоніі пратэстоўцы заблакавалі дарогі і чыгуначныя шляхі

  • 22.10.2019, 19:39

Блакады працягваліся на дзясятках дарог у раёне Барселоны, Лерыды і Жыроны.

У гарадах Каталоніі з ранніх гадзін аўторка, 22 кастрычніка прыхільнікі незалежнасці блакавалі дарогі і некалькі чыгуначных шляхоў.

Пра гэта паведамляе Express.

Блакады працягваліся на дзясятках дарог у раёне Барселоны, Лерыды і Жыроны.

У Жыроне студэнты перакрылі пад'язныя шляхі да ўніверсітэту, а таксама ўваходы ў будынкі некалькіх універсітэцкіх факультэтаў.

У пятніцу, 18 кастрычніка, у цэнтры Барселоны аднавіліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і праваахоўнікамі.

Каталонцы пратэстуюць праз рашэнне Вярхоўнага суда Гішпаніі прысудзіць да доўгіх турэмных зняволенняў палітыкаў, якія падтрымалі незалежнасць Каталоніі ў 2017 годзе.

Апошнія навіны