BE RU EN

Аляксандр Глеб: Я сам сябе адкрыў

  • 22.10.2019, 19:30

Паўабаронца «Іслачы» не згодны, што яго талент раскрыў Юрый Пунтус.

Паўабаронца «Іслачы» Аляксандр Глеб без энтузіязму паставіўся да ідэі ажыццяўлення ў краіне Прафесійнай футбольнай лігі (ПФЛ). Яго словы прагучалі ў перадачы «Спорт-кадр» на «Беларусь 5», паведамляе pressball.by.

- «Іслач» выйграла ў «Тарпеда». На твары Юрыя Пунтуса - трэнера, які цябе адкрыў - не было твару. Не засмуціўся?

- Калі на тое пайшло, я сам сябе адкрыў. Я з вялікай павагай стаўлюся да Юрыя Іосіфавіча. Час, праведзены з ім у БАТЭ, быў выдатным. Думаю, яму ў любым выпадку патрэбны час, каб спрацавацца ў Жодзіна. Ён нядаўна прыйшоў у клуб, там новы калектыў.

- Як ставіцеся да ідэі Прафесійнай футбольнай лігі?

- На гэты момант мы да гэтага не гатовыя. Да гэтага гатовы толькі адзін клуб - берасцейскае «Дынама». Ідэя цікавая, але адзінага меркавання на гэты конт няма. Калі Берасце будзе рухацца ў гэтым кірунку, то, магчыма...

- А БАТЭ не гатовы?

- Ну... [вельмі доўгая паўза] БАТЭ таксама.

Апошнія навіны