BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як час прыёму ежы ўплывае на здароўе

  • 22.10.2019, 15:50

Тэрміны спажывання калорый могуць паўплываць на працягласць жыцця.

Раней навукоўцы выявілі сувязь паміж колькасцю спажываных калорый і працягласцю жыцця. Цяпер спецыялісты вызначылі, што час прыёму ежы можа ўплываць на здароўе, піша lenta.ua.

Доктар Джозэф Такахашы, які адкрыў першы ген, што кантралюе біялагічны гадзіннік у млекакормячых, распавёў, што ягоная лабараторыя выкарыстоўвае новыя метады для даследавання таго, як тэрміны спажывання калорый могуць паўплываць на працягласць жыцця, і ён мяркуе, што гэтая праца прывядзе каманду да важнага адкрыцця.

«Раннія даследаванні часу спажывання ежы паказваюць, што мы можам быць на парозе чагосьці вялікага. Што, калі не толькі калорыі ўплываюць на працягласць жыцця, але і час прыёму ежы? Мы павінны перагледзець нашы раней атрыманыя веды», - заявіў Такахашы.

Даследаванне працягласці жыцця было засяроджанае на спажыванні калорый і не прымала пад увагу час, калі ядуць ежу. Зрэшты, доследы на мышах, якія елі толькі ўдзень ці толькі ўвечары, могуць быць скажоныя ўтоенымі фактарамі, такімі як недахоп сну і дэсінхранізаваныя цыркадныя рытмы. Работа ў гэтым кірунку прадоўжыца дзеля разумення таго, як графік харчавання ўплывае на працягласць жыцця і здароўе.

Апошнія навіны