BE RU EN

СБУ затрымала экс-намесніка міністра эканомікі Украіны

  • 22.10.2019, 15:34

Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

У аўторак, 22 кастрычніка, Служба бяспекі Украіны затрымала экс-намесніка міністра эканомікі паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.

Следчыя СБУ ўстанавілі, што чыноўнік Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны, чыноўнікі дзяржпрадпрыемства «Украінскі цэнтр «Бяспека» і дзяржаўнай акцыянернай холдынгавай кампаніі «Арцём» дзейнічалі насуперак інтарэсам Украіны на карысць замежнай кампаніі.

«Яны ўклалі з замежнікамі загадзя стратны кантракт на выраб і пастаўку лініі вытворчасці артылерыйскіх набояў на агульную суму, большую за 16,5 млн даляраў ЗША», - заявілі ў канторы.

У выніку незаконнай угоды авансавая выплата ў суме, большай за 8,2 мільёна даляраў, была пералічаная на рахункі фіктыўных афшорных прадпрыемстваў і прысвоеная ўдзельнікамі схемы.

Пры гэтым замежная кампанія абсталяванне ва Украіну не пастаўляла. Дзеянні зламыснікаў паставілі пад пагрозу забеспячэнне Узброеных Сіл боепрыпасамі падчас процідзеяння расейскай агрэсіі.

Апошнія навіны