BE RU EN

Археолагі знайшлі дарогу, пабудаваную Понціем Пілатам

  • 22.10.2019, 14:41

На ўзвядзенне бруку сышло блізу 10 тысяч тон вапняку.

Археолагі з Ізраіля знайшлі ў Ерусаліме дарогу, пабудаваную Понціем Пілатам. Дакладны час з'яўлення вулачкі для пілігрымаў, якія ішлі да Храмавай гары, удалося вызначыць па выяўленых пад брукам манетах, піша lenta.ua.

Навукоўцы выдаткавалі на раскопкі 220-метровага бруку, адшуканага брытанцамі ў 1984 годзе, шэсць гадоў. Дарога бярэ пачатак ля Сілаямскай сажалкі і вядзе да гары, якая з'яўлялася аб'ектам пакланення. Вадаём згадваецца ў Евангеллі, як месца, дзе Ісус зрабіў відушчым сляпога.

Экспэрты мяркуюць, што знойдзеная дарога працягласцю 600 метраў з'яўлялася цэнтральнай вуліцай і адыгрывала важную ролю ў жыцці паселішча. На гэта паказвае высокая якасць аздаблення ходнікаў і бруку.

Выяўленыя манеты, чаканка якіх зробленая ў прамежку паміж 17 і 31 г. н.э., а значыць, будаўніцтва дарогі шырынёй 8 метраў вялося на загад Понція Пілата. На яе ўзвядзенне сышло амаль 10 тысяч тон вапняку. Мяркуецца, што рымскі прэфект пачаў праект, каб увекавечыць сваё імя ў гісторыі.

Апошнія навіны