BE RU EN

Курды заявілі пра тысячы баевікоў ІДІЛ, якія могуць выйсці на волю

  • 22.10.2019, 14:21

Гаворка пра ідзе пра 12 000 падазраваных баевікоў.

Акрамя сірыйцаў, колькасць іракцаў у турмах ацэньваецца на 4000 чалавек, і налічваецца блізу 2000 баевікоў з 50 розных краін, у тым ліку амаль 800 чалавек заходняга і еўрапейскага паходжання, і блізу 1200 чалавек з арабскіх, блізкаўсходніх і паўночнаафрыканскіх краін, паведамляе выданне Al Awsat, (пераклад - «Информационное сопротивление»).

Прадстаўнікі СДС асцерагаюцца, што калі Турцыя прадоўжыць наступальную аперацыю на раёны, якія знаходзяцца пад іх кантролем, то баевікі могуць збегчы з месцаў зняволення.

У інтэрв'ю курдскаму каналу Ronahi ў пачатку гэтага тыдня камандуючы СДС Мазлум Абдзі абвясціў, што дагэтуль ЗША не спынілі свой хаўрус супраць ІДІЛ, дадаўшы, што праблема экстрэмістаў датычная ўсяго свету.

Злучаныя Штаты і курдская аўтаномная адміністрацыя неаднаразова заклікалі адпаведныя краіны забраць сваіх грамадзян і судзіць іх на сваіх тэрыторыях, бо гэтае пытанне стварае для рэгіёну цяжар бяспекі, адміністрацыйны і фінансавы цяжар.

Абдзі паказаў, што калі краіны зацікаўленыя ў лёсе чальцоў ІДІЛ з іх краін, і ўважаюць іх за пагрозу, ім варта звязацца з прадстаўнікамі СДС для дасягнення пагаднення.

Апошнія навіны