Перадвыбарчыя пікеты «Еўрапейскай Беларусі»: расклад на сёння
- 22.10.2019, 13:08
Агітацыйныя пікеты вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу.
Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» праводзіць агітацыйныя пікеты ў падтрымку зарэгістраваных у Менску кандыдатаў Аксаны Юшкевіч, Паўла Юхневіча, Алены Церашковай, Валерыя Бычкоўскага, Арцёма Чарняка і Вольгі Нікалайчык, а таксама Паліны Шарэнда-Панасюк у Берасці, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі. Яны пройдуць па наступным раскладзе:
Менск:
вуліца Прытыцкага, 29, ГЦ «Цівалі»: 12.00 - 20.00,
вуліца Бурдзейнага, 6, рынак «Заходні»: 12.00 - 20.30,
вуліца Магілёўская, 12, крама «Дыяніс»: 15.30 - 18.30,
вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 17.00 - 20.30,
станцыя метро «Пушкінская», кінатэатр «Аўрора»: 17.00 - 19.00.
Берасце:
вуліца Савецкая, кінатэатр «Беларусь»: 17.00 - 19.00.