BE RU EN

Трамп: Калі Іран зробіць некаторыя рэчы, то мы ўдарым яго так, як ніколі раней

  • 22.10.2019, 9:21

ЗША падрыхтаваныя да гэтага лепш, чым калі-небудзь.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Ірану небывалым паводле сілы ўдарам, у выпадку, калі спатрэбіцца дзейнічаць ваенным шляхам.

«Мы падрыхтаваныя лепш, чым калі-небудзь. Калі Іран зробіць некаторыя рэчы, то мы ўдарым яго так, як ніколі раней», – заявіў Трамп на брыфінгу ў Вашынгтоне, паведамляе Politico.

Кіраўнік Белага дому падкрэсліў, што ЗША спрабуюць ухіліцца ад удзелу ў ваенных канфліктах на Блізкім Усходзе.

«Я стараюся вывесці нас з войнаў. Але нам, магчыма, давядзецца ўступіць у вайну», – сказаў ён.

Апошнія навіны