BE RU EN

Берасцейскае «Дынама» пабіла рэкорд 20-гадовай даўніны

  • 21.10.2019, 19:21

64 балы берасцейскага «Дынама» ў 25 турах - найлепшы вынік для вышэйшай лігі за 20 гадоў.

Пасля 25 тураў чэмпіянату Беларусі ў футболе ў актыве берасцейскага «Дынама» 64 балы. Апошні раз на аналагічным адрэзку дыстанцыі такі ж вялікі паказчык фіксаваўся дваццаць гадоў таму - у 1999 годзе ў БАТЭ, які на ўсіх парах імчаўся да свайго першага золата, паведамляе pressball.by.

Рэкорд належыць менскаму «Дынаму», які ў 1996 годзе на азначанай адзнацы меў 66 балаў (дарэчы, на 1 бал менш тады было ў галоўнага пераследніка менчукоў - мазырскага МПКЦ).

Апошнія навіны