BE RU EN

Да Японіі прыбліжаюцца два новыя тайфуны: што вядома

  • 21.10.2019, 15:44

Хуткасць ветру ў зоне дзеяння тайфунаў можа дасягаць 45-50 м/c.

Да берагоў Японіі набліжаюцца два новыя тайфуны - Нэагуры і Буалой. Пра гэта паведамляюць японскія СМІ са спасылкай галоўную метэаўправу краіны, піша korrespondent.net.

Чакаецца, што 20-ы ў гэтым сезоне тайфун Нэагуры дасягне ўзбярэжжа на паўднёвы захад і поўдзень Токіё ўранку 22 кастрычніка. Парывы ветру прагназуюцца да 45 м/c.

«Гэты тайфун будзе рухацца ўсцяж ціхаакіянскага ўзбярэжжа Японіі, а ў панядзелак вечарам ці яшчэ пазней ператворыцца ў сістэму нізкага ціску. Можна чакаць, што ў шэрагу абмежаваных раёнаў пройдуць моцныя ліўні», - адзначаецца ў паведамленні.

Яшчэ адзін тайфун Буалой, 21-ы паводле класіфікацыі, ідзе з поўдня і дасягне ўсходняга ўзбярэжжа Японіі ў ноч на 26 кастрычніка

Яго хуткасць падчас парываў ветру можа быць да 50 м/c.

13 кастрычніка паведамлялася, што ў Японіі ў выніку моцнага тайфуну Хагібіс загінулі не менш за 19 чалавек.

Апошнія навіны