BE RU EN

Экспарт беларускіх грузавікоў абрынуўся ўдвая

  • 21.10.2019, 14:50

«МАЗ» прадаўжае працаваць на склад.

Скарачэнне экспарту кар'ернай тэхнікі негатыўна адбіваецца на паказчыках паставак за мяжу грузавікоў агулам, піша belmarket.by.

У студзені-жніўні экспарт самазвалаў, прызначаных для эксплуатацыі ва ўмовах бездарожжа, абрынуўся на 46,4% да 576 адзінак. У вартасным вылічэнні ён знізіўся на 22,4% да 491,6 млн даляраў, сведчаць афіцыйныя звесткі Белстата.

Зніжэнне адбылося на большасці кірункаў. У Расею экспарт упаў удвая да 413 машын. Пры гэтым у вартасным вылічэнні ён знізіўся толькі на 7% да 380,58 млн даляраў.

Апошнія навіны