BE RU EN

Даследнікі давялі выключную карысць свойскіх жывёлін для здароўя

  • 21.10.2019, 14:15

Навукоўцы даследавалі інфармацыю больш чым 3,8 мільёна жыхароў Швэцыі ва ўзросце 40-85 гадоў.

Усе яны ў мінулым перанеслі інфаркт ці інсульт, піша lenta.ua.

У некаторых з іх быў адзін або некалькі сабак. Медыкі высветлілі, што рызыка заўчаснай смерці з усіх прычын ва ўладальнікаў сабак зніжаная на 24%, рызыка смерці ад інфаркту - на 65%, а рызыка смерці ад іншых сэрцава-судзінных праблем - на 31%.

Са слоў даследнікаў, калі ўладальнік сабак пасля выпіскі з лякарні жыў адзін, у яго рызыка смерці ад паўторнага інфаркту была на 33% ніжэйшай, чым у людзей, якія апынуліся ў той жа сітуацыі, але сабакі ў іх не было. Пражыванне з партнёрам або дзіцем і сабакам давала зніжэнне рызыкі смерці на 15% у параўнанні з сітуацыяй, калі пацыент жыў са сваякамі, але не меў жывёлін. Пры інсульце наяўнасць сабакі зніжала вышэй названыя рызыкі на 27% і 12% адпаведна.

У справаздачы экспэртаў гаворыцца: «Нам добра вядома, што сацыяльная ізаляцыя, дэпрэсія, пачуццё адзіноты з'яўляюцца магутнымі фактарамі рызыкі дрэннага стану здароўя і заўчаснай смерці. Як паказалі папярэднія даследаванні, гаспадары сабак абароненыя ад сацыяльнай ізаляцыі, яны часцей і больш гутараць з іншымі людзьмі, чым тыя, у каго сабак няма. Акрамя таго, наяўнасць сабакі выдатна матывуе быць больш фізічна актыўным, што таксама з'яўляецца важным фактарам аднаўлення пасля хваробы і добрага псіхічнага стану».

Апошнія навіны