BE RU EN

«Еўрапейская Беларусь» вяртаецца на вуліцы Менска

  • 21.10.2019, 11:59

Агітацыйныя пікеты вы знойдзеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» праводзіць агітацыйныя пікеты ў падтрымку зарэгістраваных у Менску кандыдатаў Аксаны Юшкевіч, Паўла Юхневіча, Алены Церашковай, Валерыя Бычкоўскага, Арцёма Чарняка і Вольгі Нікалайчык, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі. Яны пройдуць паводле наступнага раскладу:

станцыя метро «Плошча Перамогі», выхад да крамы «Акіян»: 12-я – 20-я,

станцыя метро «Плошча Перамогі», выхад да крамы «Каравай»: 12.30 – 20.30,

станцыя метро «Спартовая», выхад да ГЦ «Цівалі»: 12.30 – 20.30,

станцыя метро «Пушкінская», выхад да кінатэатра «Аўрора»: 15-я – 19-я,

станцыя метро «Інстытут культуры», выхад да Акадэміі кіравання: 15-я – 19-я,

вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 15-я – 19-я.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу.

Апошнія навіны