BE RU EN

Берасцейскае «Дынама» адарвалася ад БАТЭ і «Шахцёра» на сем балаў

  • 20.10.2019, 21:46

Да канца чэмпіянату Беларусі ў футболе застаецца пяць тураў.

Лідэры закончылі матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі, піша «Трыбуна».

Тры клубы з топ-4 страцілі балы. «Шахцёр» саступіў «Дняпру» (0:2), менскае «Дынама» саступіла «Віцебску» (0:2), БАТЭ згуляў унічыю з «Гомелем» (1:1).

Берасцейскае «Дынама» перамагло «Слуцк» (3:2). Гэта дазволіла камандзе Марцэла Лічка адарвацца ў турнірнай табліцы.

За 5 тураў да канца чэмпіянату клуб з Берасця выпярэджвае «Шахцёр» на 7 пунктаў, БАТЭ таксама астаецца на 7 балаў, аднак барысаўцы маюць матч у запасе.

Адзначым, што ў наступным туры «Шахцёр» прыме БАТЭ.

Апошнія навіны