BE RU EN

Беларусы прапанавалі аддаць грошы, якія ідуць на БТ, блогеру NEXTA

  • 20.10.2019, 20:58

Уладам давялося адказваць на петыцыю.

На пачатку кастрычніка ў Міністэрства інфармацыі краіны і ўрад была адпраўленая петыцыя, у якой выказвалася меркаванне, што «дзяржаўныя СМІ не даюць рады ускладзенай на іх задачы што да своечасовага і аб'ектыўнага інфармавання нас аб апошніх навінах і падзеях у Беларусі, нягледзячы на вельмі значнае, паводле наяўных у нас звестак, фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту», піша «Брестская газета».

Разам з тым стваральнік Telegram-канала Nexta Сцяпан Пуціла прыносіць, на іхні погляд, «у разы больш карысці ў вышэйапісаным пытаннях для беларускага грамадства, значна хутчэй падаючы інфармацыю пра найбольш цікавыя і важныя для нас падзеі, здарэнні, пры гэтым з поўнай адсутнасцю цэнзуры, у зразумелай і цікавай для нас форме».

«У сувязі з гэтым просім частку бюджэту, прызначанага сёлета для Белтэлерадыёкампаніі, з прычыны дрэнных, на нашу думку, вынікаў яе дзейнасці, накіраваць на падтрымку Telegram-канал Nexta, а з 2020 года даваць гэтаму Telegram-каналу сталую фінансавую падтрымку з боку дзяржавы, і зменшыць фінансаванне БТРК да 10 000 рублёў на год», - гаварылася ў звароце.

Міністэрства інфармацыі адказала, што ў пытаннях своечасовасці і аб'ектыўнасці трэба звяртацца наўпрост да самога СМІ - паводле закону міністэрства не мае права ўмешвацца ў прафесійную дзейнасць СМІ, калі яно не парушае закон.

Фінансаванне прыватнага інтэрнэт-рэсурсу з невядомым юрыдычным статусам і месцазнаходжаннем з'яўляецца праблемай уладальніка гэтага рэсурсу.

Што да пераразмеркавання дзяржаўных сродкаў, выдадзеных на фінансаванне дзейнасці Белтэлерадыёкампаніі, гэта не належыць да кампетэнцыі Мінінфарма - Белтэлерадыёкампанія «падпарадкоўваецца і падсправаздачная прэзідэнту Беларусі».

Апошнія навіны