BE RU EN

Урад Вялікабрытаніі выключае магчымасць адтэрміноўкі Brexit

  • 20.10.2019, 20:10

Кабінет міністраў ўпэўнены, што парламент на часе ўзгодніць новую ўгоду.

Брытанскі ўрад мяркуе, што новай адтэрміноўкі выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу не спатрэбіцца. Пра гэта міністр замежных спраў Злучанага Каралеўства Дамінік Рааб заявіў 20 кастрычніка, паведамляе "Гордан".

Са слоў Рааба, ён упэўнены, што парламент узгодніць новую ўгоду аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ да найпазнейшага тэрміну - 31 кастрычніка.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан напісаў ліст Брусэлю з просьбай аб адтэрміноўцы, аднак не бачыць прычын у яе патрэбе, дадаў кіраўнік МЗС.

Ён адзначыў, што ўрад мае "ўсе сродкі і магчымасці" для вываду Злучанага Каралеўства з ЕЗ да 31 кастрычніка.

Апошнія навіны