BE RU EN

На мяжы з Еўразвязам пачаліся вучэнні дэсантнікаў з Беларусі ды Расеі

  • 20.10.2019, 18:42

У Берасце з гэтай мэтай прыбылі дэсантнікі 106-й гвардзейскай дывізіі з РФ.

Беларускія і расейскія дэсантнікі пачалі супольныя вучэнні. У Берасце з гэтай мэтай прыбылі дэсантнікі 106-й гвардзейскай дывізіі з Расеі. З беларускага боку ў вучэннях бяруць удзел жаўнеры 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, абвяшчае сайт Мінабароны, паведамляе «Белсат».

У супольных беларуска-расейскіх вучэннях возьмуць удзел 900 вайскоўцаў, 250 адзінак баявой тэхнікі, а таксама авіяцыя. Актыўная фаза вучэнняў пройдзе ўсяго чатыры дні: з 21 да 25 кастрычніка.

Жаўнеры будуць вучыцца дэсантавацца, весці выведвальныя дзеянні. Запланаваная і практычная стральба штурмавой авіяцыі.

Нягледзячы на тое, што вучэнні пачнуцца толькі цяпер, расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў нашай краіне ўжо з 12 кастрычніка. Цягам тыдня беларускі бок ладзіў для іх культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Вайскоўцы з усходу пабывалі ў розных месцах Берасцейшчыны. Наведалі шматлікія музеі.

Апошнія навіны