BE RU EN

У чацвер у Беларусі чакаецца да +20 градусаў

  • 2.10.2019, 21:31

Уначы будзе ад 8 да 14 са знакам «плюс».

Пераважна воблачнае надвор'е прагназуецца ў Беларусі 3 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны.

Уначы будзе ад 8 да 14 са знакам «плюс». Удзень прагназуецца 10-16 вышэй за нуль, у паўднёва-ўсходніх раёнах - 17-20 цяпла.

Апошнія навіны