BE RU EN

У Берасці сабака ахоўваў свайго гаспадара, які заснуў на дарозе

  • 2.10.2019, 20:45

Мужчына быў п'яны.

У Берасці сабака ахоўваў свайго п'янага гаспадара, які заснуў на дарозе. Пра гэтае здарэнне інфармуе sb.by.

Пра мужчыну, які ляжаў на праезнай часткі, у ДАІ паведаміў выпадковы сведка. Даішнікі хутка прыехалі на месца, дзе мужчына працягваў ляжаць, а побач сядзеў сабака. Мужчыну «эвакуявалі».

Ад медыцынскага агляду пешаход-парушальнік адмовіўся. У дачыненні да 62-гадовага мужчыны склалі пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Апошнія навіны