BE RU EN

Відэафакт: Што ўлады зрабілі ў Курапатах

  • 2.10.2019, 18:51

На месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій выкапалі сотні ям.

Работнікі лясгаса высадзілі ва ўрочышчы Курапаты кусты. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку апазіцыйны палітык Павел Севярынец.

«Процьму кустоў высадзілі, каб закрыць Крыж Пакуты ад уваходу», - адзначыў ён.

Раней Севярынец напісаў, што на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій выкапалі сотні ям.

Сёлета ў траўні Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся пасадзіць дрэвы ў Курапатах, каб «добраўпарадкаваць урочышча». Перад гэтым на загад дыктатара на месцы масавых рэпрэсій былі знесеныя некалькі дзясяткаў крыжоў і пастаўленая агароджа.

Апошнія навіны