BE RU EN

Брытанскі парламент прагаласаваў за новую адтэрміноўку Brexit

  • 19.10.2019, 17:47

Барыс Джонсан ужо пракаментаваў вынікі галасавання.

Дэпутаты брытанскага парламента ў суботу падтрымалі папраўку, якая абавязвае прэм'ер-міністра краіны прасіць аб адтэрміноўцы Brexit незалежна ад вынікаў галасавання пасля зацвярджэння пагаднення паміж Лонданам і Брусэлем.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Галасаванне аб пагадненні, якое было дасягнута раней на гэтым тыдні паміж брытанскім урадам і ўладамі ЕЗ, павінна адбыцца ў брытанскім парламенце пазней у суботу.

«Я не буду весці перамовы аб адтэрміноўцы з ЕЗ, і закон не прымушае мяне гэта рабіць», - заявіў Барыс Джонсан у парламенце пасля галасавання.

Апошнія навіны