BE RU EN

Пад Гомелем перакуліўся грузавік з бульбай

  • 19.10.2019, 17:16

Мяхі з бульбай вываліліся на праезную частку.

Пад Гомелем перакуліўся грузавік з бульбай. Відэа з месца здарэння выклалі ў групе Вконтакте НЗ Гомель. Гэты інцыдэнт адбыўся яшчэ 17 кастрычніка на трасе каля паселішча Жытоўля.

Кіроўца "Газелі", магчыма, не справіўся з кіраваннем, таму аўто лягла на бок, а мяхі з бульбай выпалі на праезную частку. Шафёр у выніку здарэння не пацярпеў.

Апошнія навіны