BE RU EN

У нядзелю ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е

  • 19.10.2019, 17:02

На пачатку тыдня пачне паступова халадаць.

У нядзелю 20 кастрычніка ў Беларусі яшчэ захаваецца цёплае надвор'е. Як паведамляюць у Белгідрамеце, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўночы і раніцай у асобных раёнах на паўночным усходзе Віцебскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уночы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы сярэдні. Уночы 5 - 12 градусаў, удзень на поўдні да 22.

У панядзелак 21 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах на поўначы Віцебскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні. Уночы 5 - 12 градусаў, удзень на поўдні да 24.

На наступным тыдні ў Беларусі пачне паступова халадаць, а ў наступную нядзелю, у першую чаргу на ўсходзе краіны, чакаюцца нават замаразкі і мокры снег.

Апошнія навіны