У парламент Брытаніі ўнеслі папраўку аб адтэрміноўцы Brexit
- 19.10.2019, 15:29
Яна азначае што выхад з ЕЗ будзе адкладзены нават у тым выпадку, калі за яго прагаласуюць.
Дэпутаты Палаты абшчын брытанскага парламента ў суботу будуць галасаваць за папраўку, якая прадугледжвае, што Brexit будзе адтэрмінаваны нават у тым выпадку, калі пазней заканадаўцы зацвердзяць праект пагаднення аб выхадзе з ЕЗ.
Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на AFP.
Папраўку ўнёс дэпутат Олівер Летвін і яна была ўхваленая для галасавання спікерам Джонам Беркоў.
Папраўка абавязвае Джонсана напісаць ліст у Брусэль з просьбай падоўжыць тэрмін дзеяння Brexit да 31 студзеня наступнага года.
Джонсан цяпер абавязаны папрасіць падаўжэння, калі ў суботу парламент прагаласуе супраць пагаднення аб выхадзе, якое ён падпісаў з лідарамі ЕЗ у Брусэлі на гэтым тыдні.
Але папраўка Летвіна прадугледжвае, што пагадненне не будзе цалкам ухваленае "да таго часу, пакуль" не будуць прыняты ўсе заканадаўчыя акты, неабходныя для выхаду з ЕЗ.
Тэлеканал Sky News паведаміў, што ўрад паспрабуе скасаваць суботняе галасаванне аб пагадненні і перанесці яго на панядзелак, калі папраўка Летвіна будзе прынятая.
Пакуль незразумела, ці ёсць у парламенце дастаткова галасоў для яе прыняцця. Галасаванне чакаецца прыблізна а 15.30 па Менску.