BE RU EN

У Расеі праз паведамленне пра бомбу экстранна сеў пасажырскі лайнер

  • 19.10.2019, 13:27

Інцыдэнт адбыўся ў тым жа Краснаярску, дзе сёння прарвала дамбы.

У расейскім Краснаярску прызямліўся пасажырскі самалёт, які запытаў экстранную пасадку пасля паведамлення аб закладзенай на борце бомбе. Лайнер кампаніі Smartavia выконваў рэйс маршрутам Улан-Удэ - Масква, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі крыніцы «Інтэрфакса», чалавек, які паведаміў аб выбуховым прыстасаванні, затрыманы. Самалёту патрэбны тэхнічны дагляд у аэрапорце.

У прэс-службе возніка заявілі, што пра нібыта закладзеную бомбу паведаміў пасажыр, якія спазніўся.

Апошнія навіны