BE RU EN

Каля Менгарвыканкаму адбываецца нешта дзіўнае

  • 19.10.2019, 11:03

Прыстанак чыноўнікаў стаў падобны на гіганцкую пясочніцу.

Пляцоўка каля будынка Менгарвыканкаму раніцай 19 кастрычніка больш падобная на вялізную пясочніцу: пад пластом зямлі апынулася практычна ўся тратуарная плітка. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Менгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, дарожнікі праводзяць прафілактычныя працы напярэдадні зімы.

Мэта - выраўнаваць пакрыццё, каб плітка не хадзіла ходырам.

ФОТА: MINSKNEWS.BY

Нагадаем, прафілактычны рамонт пешаходных зон з тратуарнай пліткі ў цэнтры горада выконваюць у Менску рэгулярна. Прычынай расхіствання пліт каля Менгарвыканкаму спецыялісты называюць недастаткова трывалы бетонны падмурак. Каб развязаць праблему, патрабуецца капрамонт пешаходнай зоны.

Апошнія навіны