BE RU EN

Расея губляе мільярды праз раставанне вечнай мерзлаты

  • 19.10.2019, 10:27

Трубы лопаюцца, а палі падаюць.

Эканоміка Расеі штогод губляе ад 50 да 150 мільярдаў рублёў праз раставанне вечнай мерзлаты, заявіў намеснік кіраўніка Мінусходразвіцця Аляксандр Круцікаў у інтэрв'ю агенцтву Blumberg. З ягоных слоў, «трубы лопаюцца, палі падаюць», паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле ацэнак Bloomberg, 15 адсоткаў распрацаваных Расеяй нафтавых і 80 адсоткаў газавых радовішчаў размешчаныя ў зоне вечнай мерзлаты.

У канцы верасня Міжурадавая група экспэртаў што да змены клімату (МГЭЗК) апублікавала даклад, які закранаў праблемы раставання вечнай мерзлаты, паведамляе «Нямецкая хваля». Чвэрць павярхоўнага пласта мерзлаты можа растаць да 2100 года - нават калі глабальнае пацяпленне ўдасца абмежаваць. Але калі выкіды парніковых газаў будуць расці, то амаль 70 адсоткаў павярхоўнага пласта мерзлаты могуць незваротна змяніцца.

Апошнія навіны