BE RU EN

У Барсэлоне на акцыю пратэсту выйшлі больш за паўмільёна чалавек

  • 18.10.2019, 21:06

У горадзе заблакавалі транспартныя магістралі, закрытыя некаторыя станцыі метро.

У Барсэлоне блізу 525 тысяч чалавек бяруць удзел у маніфэстацыі, прымеркаванай да ўсеагульнага страйку. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне El pais са спасылкай на паліцэйскую службу сталіцы Каталоніі, піша rbc.ua.

Паведамляецца, што людзі запоўнілі ўвесь цэнтр горада. Блакаваныя транспартныя магістралі, закрытыя некаторыя станцыі метро.

Раней днём асноўныя пункты ўезду ў Барсэлону былі перакрытыя пратэстоўцамі, якія цягам трох дзён ішлі да каталонскай сталіцы на так званы "марш свабоды".

Да 18:00 пяць асобных маршаў аб'ядналіся ў цэнтры Барсэлоны, стварыўшы масавую дэманстрацыю. Паводле ацэнак мясцовай паліцыі, пратэстоўцаў налічвалася больш за паўмільёна чалавек.

Між тым, паступаюць паведамленні аб тым, што пачаліся беспарадкі - на вуліцах Барсэлоны зноў гараць кантэйнеры са смеццем. Паведамляецца і аб першых за гэты вечар пацярпелых.

Апошнія навіны