BE RU EN

Мінабароны Беларусі паказала сваё сакрэтнае абсталяванне

  • 18.10.2019, 20:21

Абсталяванне называюць «сучасным і надзейным».

Міністэрства абароны Беларусі прадэманстравала тэлеканалу СТВ сакрэтнае абсталяванне ў 62-ім цэнтральным вузле сувязі. Менавіта сюды накіраваны ўсе сувязныя ніткі, што злучаюць войскі, паведамляе euroradio.fm.

У цэнтры называюць абсталяванне сучасным, надзейным і сакрэтным: тут ёсць і тэлефонны цэнтр, і цэнтр каналаўтварэння. Цікава, што сакрэт дэманструюць журналістам і нават даюць яго здымаць.

Начальнік аддзялення сістэмы сетак перадачы звестак Артур Жукоўскі распавядае, што праз цэнтр адбываецца размеркаванне розных тыпаў сувязі. Пры гэтым ён згадвае відэаканферэнцсувязь, тэлеграф, тэлефон і гэтак далей. Адсюль арганізоўваецца сувязь на ўсіх вучэннях, куды выязджаюць беларускія вайскоўцы.

Дзяжурства ў 62-ім цэнтральным вузле сувязі адбываецца 24 гадзіны. Як распавядаюць у цэнтры, ён абаронены ад усялякіх пазаштатных сітуацый. Калі электрычнасць будзе адключаная ва ўсім горадзе, тут яна не знікне.

Апошнія навіны