BE RU EN

Украіна будзе пастаўляць газ з Грэцыі

  • 18.10.2019, 20:10

Укртрансгаз мадэрнізуе газавымяральную станцыю на мяжы з Малдовай.

Укртрансгаз пачаў мадэрнізацыю газавымяральнай станцыі Грабенікі на мяжы з Малдовай у Адэскай вобласці, паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

На аб'екце плануюць умантаваць новую газавую абвязку для вымярэння газу ў рэверсным рэжыме без змяненняў у газавымяральным абсталяванні. Працы на аб'екце плануюць закончыць да 1 лістапада.

"Мадыфікацыя аб'екта дасць магчымасць падрыхтавацца да праходжання зімы 2019/2020, у выпадку спынення транзіту газу з РФ - дыверсіфікаваць плыні імпарту газу ва Украіну", - растлумачылі ва Укртрансгазе.

Названыя работы праводзяцца ў адпаведнасці з ініцыятывай CESEC (сустрэча аператараў ГТС Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы - Рэд.), якая прадугледжвае транспартаванне газу праз трансбалканскія трубаправоды ў рэверсным кірунку з Грэцыі праз Балгарыю і Румынію ва Украіну і Малдову.

Апошнія навіны