BE RU EN

Фотафакт: БЕЛАЗ прадае «самаскід-танкаход»

  • 18.10.2019, 19:51

90-тонны самаскід прадаецца за 1,17 млн даляраў.

БЕЛАЗ выставіў на продаж 90-тонны самаскід з дызайнам паводле матываў World of Tanks. Інфармацыя аб продажы з'явілася на сэрвісе аб'яў «Юла», піша tut.by.

«БЕЛАЗ 75 585, кар'ерны самаскід магутнасцю 1000 конскіх сіл. Ён здольны развіць хуткасць да 60 кіламетраў на гадзіну і перавозіць да 90 тон грузу. У вышыню гэты гігант дасягае 5,34 метра, у шырыню 6,4 метра, яго вага без грузу прыблізна роўная двум з паловай танкам Т-34-85», - гаворыцца ў аб'яве.

90-тонны самаскід у стылі Wargaming быў забрандаваны ў жніўні гэтага года да свята «Wargaming Fest: Дзень танкіста» паводле матываў папулярнай гульні World of Tanks.

ФОТА: БЕЛАЗ

На брандаванне самазвала сышло 160 балонаў фарбы і 80 гадзін чыстага часу.

«Самаскід-танкаход» прадаецца крыху больш як за 1,17 млн даляраў. Некаторыя выданні паведамілі, што самаскід на продаж выставіла кампанія Wargaming, але не - яго прадае БЕЛАЗ.

Апошнія навіны