BE RU EN

У Барсэлону прадаўжаюць прыбываць тысячы каталонцаў

  • 18.10.2019, 19:11

Каталонцы пратэстуюць ужо пяты дзень.

У Барсэлону прыбываць дзясяткі тысяч маніфестантаў, якія ўдзельнічаюць ва ўсеагульным страйку на тэрыторыі Каталоніі. Парушаны рух аўтатранспарту і цягнікоў, скасаваныя многія авіярэйсы. Як паведамляе выданне El Periodico, якое вядзе жывую трансляцыю з вуліц Барсэлоны, паліцыянтам давялося сілай абараняць ахоўныя партовыя тэрыторыі і будынкі ад дэманстрантаў, якія спрабавалі заблакаваць круізны тэрмінал, перадае svoboda.org.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс пацвердзіў права грамадзян на пратэст, але папярэдзіў, што вінаватыя ў актах гвалту будуць пакараныя.

На гэтым тыдні 12 каталонскіх палітыкаў, якія дамагаюцца незалежнасці для Каталоніі, былі прысуджаныя гішпанскім судом да пазбаўлення волі на тэрміны ад 9 да 13 гадоў. У той дзень, 14 кастрычніка, у Каталоніі ўспыхнулі акцыі пратэсту, якія пераходзілі ў вулічныя беспарадкі. Паліцыя выкарыстала сілу, больш як паўтысячы чалавек былі параненыя, многія дзясяткі былі затрыманыя.

Апошнія навіны