BE RU EN

РФ прапаноўвала Украіне перанесці «Менскі працэс» з Беларусі ў Казахстан

  • 18.10.2019, 18:22

Крэмль хацеў укласці з Украінай пагадненні паводле падабенства з Дэйтанскімі.

Прадстаўнікі Расеі прапаноўвалі ўкраінскім палітыкам перафарматаваць Менскі працэс і перанесці перамоўную пляцоўку для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе з Беларусі ў Казахстан.

Такую заяву ў эфіры Радыё НВ зрабіў экс-міністр у пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Вадзім Чарныш.

«Была спроба ў Казахстан перамясціць перамоўны працэс. І нават былі заявы, і больш за тое - нефармальна звярталіся прадстаўнікі расейскага боку да многіх грамадскіх дзеячаў тут, ва Украіне (і нават палітыкаў дзейных, я не буду пра іх казаць, але гэта былі палітыкі ў рангу кіраўнікоў камітэтаў Вярхоўнай Рады Украіны мінулага склікання), з просьбай прыехаць у Астану для перамоваў як альтэрнатыва самому Менскаму працэсу», - распавёў ён.

Былы міністр адзначыў, што расейскі бок накіроўваў адпаведную прапанову з мэтай «абнулення» і перафарматавання Менскага працэсу дзеля ўкладання ў будучыні пагадненняў паводле падабенства з Дэйтанскім, якія меркавалі б федэратыўны падзел Украіны з пашыранымі паўнамоцтвамі цяпер акупаваных РФ тэрыторый.

Дэйтанскія пагадненні - мірная дамова 1995 года, якая паклала канец грамадзянскай вайне ў Босніі і Герцагавіне. Згодна з ёй, гэтая краіна дзялілася на два суб'екты: Мусульмана-Харвацкую Федэрацыю і Рэспубліку Сербскую з адзінымі федэральнымі інстытутамі ўлады.

Апошнія навіны