BE RU EN

«Нафтагаз» запатрабуе ў Расеі $11 мільярдаў за спыненне транзіту газу

  • 18.10.2019, 17:30

Украінская кампанія мае намер падаць пазоў.

Кампанія «Нафтагаз Украіны» накіруе пазоў да «Газпрому» для кампенсацыі страт ад магчымага спынення транзіту расейскага газу ў Еўропу. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» выканаўчы дырэктар украінскай кампаніі Юрый Вітрэнка:

- 1 лістапада мы вышлем «Газпрому» нашы пазоўныя патрабаванні на суму, большую за 11 млрд даляраў, што можа стаць кампенсацыяй за спыненне транзіту.

Таксама Вітрэнка пракаментаваў заяву кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера аб тым, што кошт газу для Украіны пры наўпроставых пастаўках можа быць на 20% ніжэйшым за сённяшні ўзровень:

- Пацвярджаю, што кошт імпартнага газу для Украіны можа быць на 20% ніжэйшым. І для гэтага нават неабавязкова падпісваць кантракт паміж «Газпромам» і «Нафтагазам» або іншай украінскай кампаніяй. Для гэтага неабходна, каб «Газпром» у адпаведнасці з еўрапейскімі правіламі не злоўжываў сваім дамінуючым становішчам на еўрапейскім рынку.

Напрыклад, каб ён не адмаўляў еўрапейскім кампаніям перанесці пункты перадачы газу на мяжу Украіна-РФ. І каб прапаноўваў свопы (гандлёва-фінансавыя абменныя аперацыі ў выглядзе абмену разнастайнымі актывамі - рэд.) іншым газаздабыўным кампаніям у РФ, забіраючы ў іх газ унутры РФ і вяртаючы яго на межы Украіна-РФ, такім чынам выконваючы прадугледжаную заканадаўствам РФ функцыю адзінага экспартнага канала.

Каб «Газпром» перастаў фактычна блакаваць экспарт газу з Сярэдняй Азіі ва Украіну і ў Еўрапейскі Звяз. Мы за тое, каб «Газпром» ажыццяўляў транзіт газу праз Украіну паводле еўрапейскіх правілаў.

Апошнія навіны