Выбаркамы прынялі пастановы аб рэгістрацыі кандыдатаў «Еўрапейскай Беларусі»
- 18.10.2019, 14:06
Апублікаваныя выніковыя звесткі.
Выбаркамы прынялі пастановы аб рэгістрацыі кандыдатаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», паведамляе прэс-служба кампаніі.
Пасяджэнні камісій былі прызначаныя на апошні дзень, калі можна прыняць пастанову аб рэгістрацыі.
Першым атрымаў пасведчанне кандыдата ў дэпутаты актывіст «Еўрапейскай Беларусі», які бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай Першамайскай акрузе №79 Арсень Чыгір.
Выбарчая камісія Светлагорскай акругі №46 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Савіча.
Выбарчая камісія Берасцейскай Заходняй акругі №1 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Паліну Шарэнду-Панасюк.
Выбарчая камісія Слонімскай акругі №58 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віктара Марчыка.
Адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам Андрэю Маркаву ў Маладзечне, Андрэю Войнічу, Максіму Вінярскаму, Васілю Жораву ў Менску.
Выбарчая камісія Партызанскай выбарчай акругі №110 адмовіла ў рэгістрацыі Ірыне Халіп.
Выбарчая камісія Чкалаўскай выбарчай акругі №96 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Аксану Юшкевіч.
Выбарчая камісія Пушкінскай выбарчай акругі №103 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Паўла Юхневіча.
Выбарчая камісія Каменнагорскай выбарчай акругі №101 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Алену Церашкова.
Выбарчая камісія Заходняй выбарчай акругі №102 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Валерыя Бычкоўскага.
Выбарчая камісія выбарчай акругі №09 ва Уруччы зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Вольгу Нікалайчык.
Выбарчая камісія Аршанскай гарадской выбарчай акругі №25 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Казлова.
Выбарчая камісія Мазырскай выбарчай акругі №42 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Міхаіла Бандарэнку.