BE RU EN

Стала вядома, якія заробкі атрымліваюць гульцы менскага «Дынама» ў КХЛ

  • 18.10.2019, 12:01

Апублікаваныя цікавыя сумы.

Заробкавая ведамасць «Дынама-Менск» ў сезоне 2019/20 складае 370 млн расейскіх рублёў (блізу 5,79 млн даляраў). Паводле гэтага паказніка «зубры» займаюць 10-е месца ў сваёй канферэнцыі. Менш гульцам на «Захадзе» плацяць толькі «Северсталь» і рыжскае «Дынама», піша tribuna.com.

Лікі ўключаюць заробкі гульцоў асноўнага складу і найбліжэйшага рэзерву на момант пачатку сезону і ўлічваюць бонусы, у тым ліку тыя, якія гульцы ў выніку могуць не зарабіць.

Самыя вялікія аплатныя ведамасці маюць СКА і ЦСКА.

Апошнія навіны