BE RU EN

Павал Севярынец: Без Лукашэнкі мы ўжо развязвалі б пытанне пра ўступленне ў ЕЗ

  • 18.10.2019, 10:52

Жаданне дыктатара ісці на трэці тэрмін у свой час выклікала масавыя пратэсты беларусаў.

15 гадоў таму ў Беларусі прайшоў «рэферэндум», які дазволіў Лукашэнку балатавацца на «прэзідэнцкіх выбарах» неабмежаваную колькасць разоў. Жаданне Лукашэнкі ісці на трэці тэрмін выклікала масавыя пратэсты беларусаў, паведамляе «Белсат».

Сярод удзельнікаў тых падзей быў і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, які ў выніку заплаціў за ўдзел у акцыях трыма гадамі зняволення. Пра падзеі 15-гадовай даўніны журналісты пагутарылі з Паўлам Севярынцам.

«Калі б гэтага рэферэндуму не было, і Лукашэнка не вылучаўся б на наступных "выбарах", і яны прайшлі б дэмакратычна, думаю, што мы жылі б зусім па-іншаму і ўжо цяпер развязалі б пытанне пра ўступленне ў Еўрапейскі звяз», – мяркуе палітык.

Таксама мы спыталі менчукоў, ці павінна быць абмежаваная колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і чаму?

Прадаўжэнне – глядзіце ў відэа.

Апошнія навіны