BE RU EN

Ілан Маск патлумачыў, чаго не стае для каланізацыі Месяца

  • 17.10.2019, 20:18

Кіраўнік SpaceX назваў каланізацыю Месяца «вялікім выклікам».

На мінулым тыдні кіраўнік кампаніі SpaceX Ілан Маск прадставіў доўгачаканы касмічны карабель Starship, які з'яўляецца самым магутным і вялікім на сёння. Паведамляецца, што Starship зможа перавозіць да 100 людзей за раз і стане асноўным транспартам падчас каланізацыі Марса і Месяца. Але вось наконт апошняга Маск нядаўна засумняваўся, паведамляе nv.ua.

Каліфарнійскі прадпрымальнік заявіў, што каланізацыя Месяца будзе вялікім выклікам для людзей, бо там недастаткова рэсурсаў, між іншым - вугляроду.

«Вялікай праблемай для дазапраўкі Starship на Месяцы з'яўляецца пошук крыніц вугляроду. Імаверна, вялікія яго паклады ёсць у кратарах ад метэарытаў. Тое ж самае тычыцца вадароду і кіслароду», - напісаў Ілан Маск у сваім Twitter.

Справа ў тым, што гэтыя рэсурсы на Марсе можна чэрпаць з разрэджанай атмасферы Чырвонай планеты, а на Месяцы атмасферы практычна няма. Пакуль, адзіная крыніца неабходных рэсурсаў для каланізацыі зямнога спадарожніка - гэта паклады лёду, якія нядаўна знайшлі ў кратарах на канцавосях Месяца, і з якіх можна здабыць ваду і вадарод для стварэння ракетнага паліва і падтрымання жыцця людзей.

Але, у планах Маска каланізацыя прадугледжвае стварэнне на Месяцы і Марсе складаў па вытворчасці паліва з вадароду і вугляроду. Апошняга якраз няма на зямным спадарожніку, і людзі пакуль не ведаюць як яго там вырабляць у велізарных маштабах.

Экспэрты тлумачаць, што здабываць вуглярод з глебы Месяца можа быць вельмі няпростай задачай, на якія пойдуць гады. Нават на Зямлі станаўленне такой здабычы можа заняць пару дзясяткаў гадоў.

Апошнія навіны