BE RU EN

«Белнафтахім» заявіў пра жаданне правяраць якасць расейскай нафты

  • 17.10.2019, 19:29

У канцэрне прымуць пастанову пра будаўніцтва на «Дружбе» адпаведнага вузла.

Канцэрн «Белнафтахім» да канца года прыме пастанову пра будаўніцтва на магістральным нафтаправодзе «Дружба» вузла праверкі якасці нафты, якая паступае з Расеі.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізаў на форуме «Нафтахімія», паведамляе БелТА.

Пра будаўніцтва вузла ў інтэрв'ю часопісу «Веснік Белнафтахіма» раней паведамляў галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга:

- Цяпер абмяркоўваем з канцэрнам «Белнафтахім» пытанні будаўніцтва вузла ўліку і вымярэння якасці на ўваходзе трубаправода ў Беларусь. Гэта дало б дадатковую гарантыю бяспекі, кантролю колькасці і якасці нафты.

Нагадаем, што ў канцы красавіка гэтага года «Белнафтахім» заявіў пра рэзкае пагаршэнні якасці нафты, што паступае з Расеі. Праз некалькі дзён Беларусь прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў «праз якасць расейскай нафты».

У пачатку лета расейскія СМІ паведамлялі пра суму прэтэнзій «Белнафтахіму» праз няякасную нафту: гаворка ішла быццам бы пра $155 млн. Расейскі бок ацаніў шкоду значна больш сціпла.

Апошнія навіны