BE RU EN

Відэахіт: Менскія дворнікі трэслі дрэва, каб лісце хутчэй апала

  • 17.10.2019, 19:07

Кур'ёзны выпадак зняў мінак.

У інтэрнэце з'явілася нечаканае відэа: менскія дворнікі трасуць дрэва. Падобна на тое, каб хутчэй прыбраць апалае лісце. Ролік хутка разляцеўся па сацыяльных сетках.

Відэа апублікавалі ў твітары карыстальніка @krispastushik. На ім бачна, як адзін дворнік трасе дрэва, а другі змятае лісце.

«А вы думалі, чаму ў горадзе так шмат лісця?» - іранізуе аўтар допісу.

Апошнія навіны