BE RU EN

Расейская біятланістка Сабітава выступацьме за Беларусь

  • 17.10.2019, 14:53

Спартоўку не ўключылі ў склад нацыянальнай каманды Расеі.

Расейская біятланістка Адэліна Сабітава будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі, паведамляе tribuna.com.

22-гадовая спартоўка з Удмуртыі не ўваходзіла ў склад нацыянальнай каманды і не прадстаўляла Расею на міжнародных стартах.

На чэмпіянаце Расеі-2019 Сабітава стала 44-й у спрынце.

Саюз біятланістаў Расеі (СБР) ужо ўхваліў пераход біятланісткі ў новую нацыянальную каманду.

Апошнія навіны