BE RU EN

Эрдаган выкінуў ліст Трампа

  • 17.10.2019, 14:44

Прэзідэнт ЗША заклікаў кіраўніка Турцыі «не быць дурнем».

Ліст прэзідэнта ЗША Дональда Трампа лідару Турцыі Раджэпу Таіпу Эрдагану, адпраўлены перад пачаткам наступу турэцкага войска на курдскія тэрыторыі ў Сірыі, быў выкінуты атрымальнікам у скрыню, паведамляюць крыніцы Турэцкай службы BBC.

Тэкст канфідэнцыйнага паслання, адпраўленага кіраўніком Белага дома 9 кастрычніка, быў апублікаваны толькі праз тыдзень. Яго сапраўднасць амерыканскаму тэлеканалу Эн-бі-сі пацвердзілі ў Белым доме.

Ліст мае шмат гутарковых фраз, характэрных для твітаў Дональда Трампа.

Пераклад ліста

«Паважаны спадар Прэзідэнт,

Давайце абмяркуем добрую ўгоду! Вы не хочаце, каб Вас абвінавацілі ў разні і забойстве тысяч людзей, а я не хачу быць адказным за разбурэнне турэцкай эканомікі - але я магу [яе разбурыць]. Я ўжо трохі паказаў Вам гэта на прыкладзе пастара Брансана.

Я шмат працаваў над тым, каб развязаць Вашы праблемы. Давайце не будзем падводзіць увесь свет. Вы можаце дасягнуць выдатнай угоды. [Курдскі] генерал Мазлум хацеў бы весці з Вамі перамовы - і ён гатовы пайсці на кампрамісы, якіх у мінулым Вы б ніколі не дамагліся. Я канфідэнцыйна прыкладаю копію яго ліста мне, які я толькі што атрымаў.

Вы ўвойдзеце ў гісторыю ў выгодным святле, калі зробіце правільна і гуманна. Але яна назаўсёды запомніць Вас як д'ябла, калі справы пойдуць не паводле добрага сцэнару. Не паказвайце з сябе крутога хлопца. Не будзьце дурнем! Пазваню Вам пазней».

Ва ўрадавых колах Анкары палічылі, што ліст «пазбаўлены дыпламатычнай ветлівасці». Крыніцы ў Анкары пацвердзілі журналістам, што Эрдаган атрымаў ліст, прачытаў яго і «выкінуў у сметніцу».

Адказам на ліст стаў загад Эрдагана аб пачатку ў Сірыі аперацыі турэцкага войска пад назвай «Крыніца міру».

Апошнія навіны