BE RU EN

Відэафакт: У Англіі футбаліст забіў гол галавой з цэнтра поля

  • 17.10.2019, 13:52

Незвычайны эпізод адбыўся ў матчы сёмага па сіле ангельскага дывізіёна.

Неймаверны гол быў забіты ў матчы Паўночнай Прэм'ер-лігі Англіі (сёмы па сіле дывізіён) паміж «Юнайтэд оф Манчэстэр» і «Басфорд Юнайтэд» (1:3), піша unian.net.

На 62-й хвіліне гулец гаспадароў выбіў мяч у цэнтр поля, дзе паўабаронца «Басфорд Юнайтэд» Стэфан Галінскі здолеў апярэдзіць спаборніка і адразу прабіў галавой па браме.

Гола б не здарылася, калі б не брамнік «Юнайтэд оф Манчэстэр», які выбег з брамы, але не пралічыў адлегласць. У выніку мяч пераскочыў праз галкіпера і патрапіў у сетку.

Відэа было апублікаванае на старонцы «Басфорд Юнайтэд» у Twitter.

«Для ўсіх, хто хацеў доказаў, што гэта сапраўды здарылася», - гаворыцца ў подпісе да відэа.

Апошнія навіны